Меню

Сотрудники милиции обращаются к гражданам: если кто-то имеет информацию о правонарушениях, преступлениях, насилии в семье, просьба не замалчивать проблему, а немедленно обращаться в РОВД.

На тэрыторыі раёна праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджванне супрацьпраўных паводзін грамадзян.

Як адзначыў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Уладзімір Сафарэвіч, у першым паўгоддзі на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 25 забойстваў і 63 факты прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, з якіх 7 і 6 адпаведна ўчынены ў адносінах да члена сям’і. На шчасце, у нашым раёне такіх здарэнняў не было. Сігналы праваахоўнікам паступалі, аднак яны не зарэгістравалі ў гэтых выпадках рукапрыкладства.

– Аналіз паказвае, што асноўнай прычынай, якая падштурхоўвае да падобных канфліктаў, было і застаецца злоўжыванне алкагольнымі напіткамі, – сведчыць Уладзімір Сафарэвіч. – У дадатак яшчэ аматары спіртнога нідзе не працуюць.

З прафілактычнай мэтай і арганізоўваліся шматлікія мерапрыемствы. Асноўныя намаганні былі сканцэнтраваны на прыняцці сістэмных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, мер прэвентыўнага ўздзеяння да асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Так, напрыклад, у райаддзеле міліцыі прайшло агульнапрафілактычнае мерапрыемства з удзелам грамадзян, якія стаяць на розных відах уліку. Былі запрошаны зацікаўленыя асобы, у тым ліку прадстаўнік духавенства, настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла протаіерэй Грыгорый. Святар паведаміў пра шкоду п’янства, пра яго негатыўныя праявы, якія адлюстроўваецца на адносінах з роднымі, блізкімі, сябрамі.

– Сумесна з прадстаўнікамі камунгаса таксама праводзілася адпрацоўка кватэр і дамоў, што маюць рэпутацыю сапраўдных прытонаў, з прымяненнем мер прафілактычнага ўздзеяння, – расказаў Уладзімір Сафарэвіч. – Хачу звярнуць увагу на тое, што з пачатку гэтага года ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі ўжо ізаляваны 457 хранічных алкаголікаў, з іх 207 – сямейныя скандалісты. Прадоўжаць сваю работу, у тым ліку у сельскай мясцовасці, і саветы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59