Меню

Дзень роднай мовы адзначылі ў дзіцячым садзе №1

Дзень роднай мовы адзначылі ў дзіцячым садзе №1

Міжнародны дзень роднай мовы ў дзіцячым садку №1 горада Узда адно з самых любімых свят. 

— Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ёй – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе, – адзначыла загадчык сада Алена Казлова. 

Была падрыхтавана для дзяцей фотазона, дзе яны маглі сфатаграфавацца ў беларускім інтэр’еры. 

Трыдыцыйна ў гэтае свята ў дзіцячым садку праходзіць і дзень вышыванкі: у вопратцы дзяцей у гэты дзень абавязкова прысутнічаюць элементы беларускай вышыўкі.
день родного языка в саду

— Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць ва ўсім свеце. У наш час вельмі важна данесці дзецям тое, што трэба берагчы і шанаваць родную мову, бо яна не толькі дазваляе нам мець зносіны і разумець адзін аднаго, але і захоўвае нашу гісторыю і самабытнасць, — падвяла вынік Алена Казлова. 

Дар’я Ясковіч

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59